Ад кляшчоў у Беларусі пацярпелі больш за 1500 чалавек. Што рабіць у выпадку ўкусу
03 травень 2018, 11:20
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Цёплае надвор’е ў Беларусі выклікала актыўнасьць кляшчоў. Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, першыя выпадкі «нападаў» на людзей і жывёлаў зафіксаваныя яшчэ ў сакавіку. На сёньня колькасьць тых, хто зьвярнуўся па дапамогу, перавысіла паўтары тысячы.
Вялікія праблемы ад маленькай казуркі
Як адзначыў загадчык аддзелу эпідэміялёгіі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ўладзімер Пашковіч, калі ў першы вясновы месяц мэдустановы зафіксавалі ўсяго два дзясяткі зваротаў, то за красавік — ужо 1500.
У Беларусі больш за 10 відаў кляшчоў, найбольшую небясьпеку ўяўляюць дзьве інфэкцыі — хвароба Лайма (Лайм-барэліёз) і клешчавы энцэфаліт. Штогод рэгіструецца прыкладна 1600 выпадкаў хваробы Лайма і каля 120-130 выпадкаў клешчавага энцэфаліту. Большая палова здарэньняў прыпадае на сельскую мясцовасьць.
Паводле Ўладзімера Пашковіча, рызыка «падчапіць» клешчавы энцэфаліт складае адзін на 350 укусаў, хваробу Лайма — адзін на 25. Клешчавы энцэфаліт перадаецца таксама праз малако, у першую чаргу казінае.
Цёплае надвор’е ў Беларусі выклікала актыўнасьць кляшчоў. Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, першыя выпадкі «нападаў» на людзей і жывёлаў зафіксаваныя яшчэ ў сакавіку. На сёньня колькасьць тых, хто зьвярнуўся па дапамогу, перавысіла паўтары тысячы.
Маленькія казуркі выклікаюць вялікія праблемы. Як адзначыў загадчык аддзелу эпідэміялёгіі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ўладзімер Пашковіч, калі ў першы вясновы месяц мэдустановы зафіксавалі ўсяго два дзясяткі зваротаў, то за красавік — ужо 1500.
У Беларусі больш за 10 відаў кляшчоў, найбольшую небясьпеку ўяўляюць дзьве інфэкцыі — хвароба Лайма (Лайм-барэліёз) і клешчавы энцэфаліт. Штогод рэгіструецца прыкладна 1600 выпадкаў хваробы Лайма і каля 120-130 выпадкаў клешчавага энцэфаліту. Большая палова здарэньняў прыпадае на сельскую мясцовасьць.
Паводле Ўладзімера Пашковіча, рызыка «падчапіць» клешчавы энцэфаліт складае адзін на 350 укусаў, хваробу Лайма — адзін на 25. Клешчавы энцэфаліт перадаецца таксама праз малако, у першую чаргу казінае.
Пасьля укусу кляшча медыкі раяць неадкладна зьвяртацца да лекараў.
паводле Радыё свабода/эж