Эўрапейскія журналісты заступіліся за беларускіх калегаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.05.2018 15:57
                    
                                 
                
                
                    Умовы працы журналістаў у Беларусі сёньня не могуць лічыцца свабоднымі. 
                
                
                    
                        
Здымак мае ілюстрацыйны характарphoto: БАЖ
                     
                
                
                
               
                
                         Умовы працы журналістаў у Беларусі сёньня не могуць лічыцца свабоднымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (ЭФЖ) прымеркаваным да Сусьветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
ЭФЖ адзначае, што з 2015 года беларускія ўлады вядуць рэпрэсіўную кампанію супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ. У 2017 годзе беларускія журналісты былі аштрафаваныя 69 разоў па абвінавачваньні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У гэтым годзе ўжо 32 разы падвяргаліся вялізным штрафам.
ЭФЖ выказвае салідарнасьць з беларускімі калегамі і заклікае ўлады Беларусі «неадкладна спыніць беспрэцэдэнтную хвалю перасьледу журналістаў-фрылансераў» і юрыдычна гарантаваць ім магчымасьць для прафэсійнай дзейнасьці.
ЭФЖ таксама заклікае журналісцкія прафсаюзы і арганізацыі па ўсёй Эўропе выступіць у падтрымку беларускіх калег і просіць урады эўрапейскіх краін падымаць пытаньне пра перасьлед журналістаў у Беларусі на міжнародных сустрэчах і двухбаковых перамовах.
Адзначым, што ў «Індэксе свабоды прэсы», які штогод складае праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў», Беларусь у гэтым годзе заняла 155-е месца сярод  180. У 2017 годзе краіна знаходзілася на 153-м месцы.
 naviny.by/яс