Фельчары ў Сеніцкім раёне даяжджаюць да пацыентаў на электрароварах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.05.2018 13:15
Ініцыятыву «Не губляючы часу» зрэалізавалі пры падтрымцы ЭЗ.
belsat.eu/news
Мэдыкі ў Сеніцкім раёне сталі больш мабільнымі і апэратыўнымі дзякуючы ініцыятыве «Не губляючы часу», зрэалізаванай пры падтрымцы ЭЗ.
Электраровары эканомяць ня толькі час, але і транспартныя выдаткі на выезды хуткай дапамогі з раённага шпіталю. За некалькі месяцаў эканомія паліва склала амаль 200 літраў.
Калі раней фельчаркі Беліцкага фельчарска-акушэрскага пункту з цяжкай мэдычнай торбай за дзень праходзілі не адзін кілямэтар і наведвалі пацыентаў у дзьвюх вёсках, цяпер – за дзень пасьпяваюць аб’ехаць 4–5 вёсак.
У межах праекту набылі ровары для ўсіх 18 ФАПаў Сеніцкага раёну.
belsat.eu/яс
Фельчары ў Сеніцкім раёне даяжджаюць да пацыентаў на электрароварах