Авіятары зь Беларусі тушаць лясныя пажары ў Турцыі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
01.05.2018 15:10
Верталёт Мі-8 аказвае дапамогу ў тушэньні, таксама дастаўляе мясцовых ратавальнікаў да узгараньняў.
Photo: pixabyw.com
Авіятары зь Беларусі тушаць лясныя пажары ў Турцыі
Авіятары МНС Беларусі заступілі на дзяжурства ў Турцыі для дапамогі ў тушэньні лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Беларускія ратавальнікі правялі тэставыя палёты і гатовыя да працы па тушэньні лясных пажараў на тэрыторыі Турцыі.
У мінулым годзе ў Турцыі авіятары з Беларусі выканалі 91 баявы вылет. На агмені пажараў скінутае больш за 1,1 тысячу тон вады, перавезена больш за 200 пасажыраў. Лясныя пажары кожны год бушуюць на тэрыторыі гэтай краіны. Беларускія авіятары валодае вялікім вопытам па тушэньні ачагоў узгараньняў у цяжкадаступнай мясцовасьці.
Экіпаж у складзе 7 чалавек авіяцыі МНС на верталёце Мі-8 нясе дзяжурства ў горналясістай мясцовасьці. Верталёт Мі-8 аказвае дапамогу ў тушэньні, таксама тэхніка дастаўляе мясцовых ратавальнікаў да месцаў узгараньняў.
Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў Беларусі ў сувязі з трэцім клясам пажарнай небясьпекі ў лясах экіпажы Мі-2 авіяцыі МНС працягваюць аблёт паўднёва-ўсходняй часткі краіны для выяўленьня лясных пажараў на пачатковай стадыі. У выпадку неабходнасьці да тушэньня пажараў будуць прыцягнутыя верталёты Мі-8 і Мі-26.
Лётчыкі МНС Беларусі заступілі на дзяжурства ў Турцыі для дапамогі ў тушэньні лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Беларускія ратавальнікі правялі тэставыя палёты і гатовыя да працы па тушэньні лясных пажараў на тэрыторыі Турцыі.
У мінулым годзе ў Турцыі авіятары з Беларусі выканалі 91 баявы вылет. На агмені пажараў скінутае больш за 1,1 тысячу тон вады, перавезена больш за 200 пасажыраў. Лясныя пажары кожны год бушуюць на тэрыторыі гэтай краіны.
Беларускія авіятары валодаюць вялікім вопытам па тушэньні ачагоў узгараньняў у цяжкадаступнай мясцовасьці. Экіпаж у складзе 7 чалавек авіяцыі МНС на верталёце Мі-8, які будзе несьці дзяжурства ў горналясістай мясцовасьці.
Верталёт Мі-8 аказвае дапамогу ў тушэньні, таксама дастаўляе мясцовых ратавальнікаў да узгараньняў.
Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў Беларусі ў сувязі з трэцім клясам пажарнай небясьпекі ў лясах экіпажы Мі-2 авіяцыі МНС працягваюць аблёт паўднёва-ўсходняй часткі краіны для выяўленьня лясных пажараў на пачатковай стадыі. У выпадку неабходнасьці да тушэньня пажараў будуць прыцягнутыя верталёты Мі-8 і Мі-26.
паводле Белта/эж