Logo Polskiego Radia
Print

Турэцкія грамадзяне спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2018 10:08
Двое мужчын хацелі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу.
pixabay.com/Public Domain CC0

27 красавіка гарадзенскія памежнікі затрымалі дваіх невядомых за спробу парушэньня мяжы з Беларусі ў Польшчу. Парушальнікамі аказаліся грамадзяне Турцыі.
Па выніках разгляду стала вядома, што за некалькі дзён раней мужчыны былі дэпартаваныя з Украіны. Памежнікі сумежнай дзяржавы затрымалі грамадзян Турцыі пры спробе незаконнага перасячэньня ўкраінска-польскай мяжы.
Замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці па артыкулах 23.29 (незаконнае перасячэньне мяжы) і 23.30 (парушэньне памежнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Мужчынам забаронена наведваць Беларусь да 2023. Да моманту дэпартацыі парушальнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Гарадзенскай памежнай групы.

Дзяржаўны памежны камітэт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт