Logo Polskiego Radia
Print

У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.04.2018 18:24
Па словах Любові Лунёвай, неўзабаве на суд павінны даставіць актывістаў Вольгу Мікалайчык і Леаніда Кулакова.
Максім ВінярскіМаксім Вінярскіфота з профіля vk.com

У Менску судзяць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху»
Сёньня ў судзе Першамайскага раёна Менска да 7 сутак арышту прысудзілі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага. Пра гэта распавяла Любоў Лунёва, якая прысутнічала ў судзе.
«Яго судзілі за пікет 26 красавіка, які адбыўся падчас збору Чарнобыльскага шляху, але па іншым баку праспэкту. Паколькі гэта ўжо Першамайскі раён, то там і судзілі», — кажа Лунёва.
Вінярскага затрымалі пасьля таго, як ён выйшаў з дому ў краму. Актывіст прасіў замяніць пакараньне на штраф, паколькі дома ў яго засталася 76-гадовая маці, якую ён даглядае.
Сам актывіст пасьпеў распавесьці прысутным, што лічыць сваё затрыманьне спробай нэўтралізацыі напярэдадні акцыі 1 траўня.
Па словах Любові Лунёвай, неўзабаве на суд павінны даставіць актывістаўВольгу Мікалайчык і Леаніда Кулакова. Пра спробу ўварваньня ў дом Вольгі Мікалайчык паведаміў у сваім Фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.

Сёньня ў судзе Першамайскага раёна Менска да 7 сутак арышту прысудзілі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага. Пра гэта распавяла Любоў Лунёва, якая прысутнічала ў судзе.«Яго судзілі за пікет 26 красавіка, які адбыўся падчас збору Чарнобыльскага шляху, але па іншым баку праспэкту. Паколькі гэта ўжо Першамайскі раён, то там і судзілі», — кажа Лунёва.

Вінярскага затрымалі пасьля таго, як ён выйшаў з дому ў краму. Актывіст прасіў замяніць пакараньне на штраф, паколькі дома ў яго засталася 76-гадовая маці, якую ён даглядае.

Сам актывіст пасьпеў распавесьці прысутным, што лічыць сваё затрыманьне спробай нэўтралізацыі напярэдадні акцыі 1 траўня.

Па словах Любові Лунёвай, неўзабаве на суд павінны даставіць актывістаў Вольгу Мікалайчык і Леаніда Кулакова. Пра спробу ўварваньня ў дом Вольгі Мікалайчык паведаміў у сваім Фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.

Радыё свабода/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт