Рассельгаснагляд знайшоў у беларускай прадукцыі «санкцыйную» сыравіну
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.04.2018 09:24
З 30 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расію прадукцыі 5 беларускіх прадппрыемстваў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Рассельгаснагляд зноў выступіў з абвінавачаньнямі на адрас Беларусі. Паводле гэтага кантрольнага ведамства, на тэрыторыю Расеі трапляе беларуская прадукцыя, вырабленая з «санкцыйнай» сыравіны. Напрыклад, Рассельгаснагляд выявіў кантрабанду ялавічыны з Украіны – беларусы выраблялі з яе прадукты і завозілі на расейскі рынак.
У сувязі з гэтым з 30 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расію прадукцыі 5 беларускіх прадппрыемстваў – ТАА «Вахавяк плюс», ТАА «Мясакамбінат Кошалева», ТАА «Мясакамбінат Мір», ТАА «Велград» і ПУП «Камянецкі сыраробны завод».
17 красавіка Рассельгаснагляд ужо ўвёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі прадпрыемства «Малочныя горкі».
Цяпер Расія патрабуе ад Беларусі ліквідаваць выяўленыя парушэньні і падрыхтаваць камэнтары да папярэдняй справаздачы, якія павінны падаваць вычарпальную інфармацыю наконт зробленых захадаў па сутнасьці кожнага выяўленага парушэньня. Расійскае кантрольнае ведамства патрабуе дакумэнтальнага пацьверджаньня выпраўленьня, іначай пытаньне адмены часовых абмежаваньняў разглядацца не будзе.
Рассельгаснагляд зноў выступіў з абвінавачаньнямі на адрас Беларусі. Паводле гэтага кантрольнага ведамства, на тэрыторыю Расеі трапляе беларуская прадукцыя, вырабленая з «санкцыйнай» сыравіны. Напрыклад, Рассельгаснагляд выявіў кантрабанду ялавічыны з Украіны – беларусы выраблялі з яе прадукты і завозілі на расейскі рынак.
У сувязі з гэтым з 30 красавіка ўводзяцца часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расeю прадукцыі 5 беларускіх прадппрыемстваў – ТАА «Вахавяк плюс», ТАА «Мясакамбінат Кошалева», ТАА «Мясакамбінат Мір», ТАА «Велград» і ПУП «Камянецкі сыраробны завод».
17 красавіка Рассельгаснагляд ужо ўвёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі прадпрыемства «Малочныя горкі».
Цяпер Расeя патрабуе ад Беларусі ліквідаваць выяўленыя парушэньні і падрыхтаваць камэнтары да папярэдняй справаздачы, якія павінны падаваць вычарпальную інфармацыю наконт зробленых захадаў па сутнасьці кожнага выяўленага парушэньня.
Расійскае кантрольнае ведамства патрабуе дакумэнтальнага пацьверджаньня выпраўленьня, іначай пытаньне адмены часовых абмежаваньняў разглядацца не будзе.
Эўрарадыё/эж