Беларусь праінфармуе Летуву пра сытуацыю на БелАЭС
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.04.2018 17:53
Пра гэта сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончыкфота: МЗС Беларусі
Беларусь праінфармуе Летуву пра сытуацыю на БелАЭС
МЗС Беларусі апэратыўна падрыхтуе адказ на ноту летувіскага Міністэрства замежных спраў па сытуацыі на БелАЭС.
Пра гэта сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык. Ён пацьвердзіў, што Беларусь атрымала ноту летувіскага боку. Зварот накіраваны ў кампэтэнтныя беларускія структуры.
Паводле словаў прадстаўніка МЗС Беларусі, вычарпальны камэнтар па дадзенай сытуацыі ўжо быў дадзены МНС і Мінэнэрга Беларусі.
«Таму відавочна, што інфармацыя аб нейкіх «пажарах» і суправаджаючыя яе здагадкі былі спэцыяльна назапашаныя да гадавіны трагічнай катастрофы на ЧАЭС і выкарыстоўваюцца ў адкрыта палітычных і прапагандысцкіх мэтах», – заявіў Дзьмітрый Мірончык.

naviny.by/вс