Logo Polskiego Radia
Print

Мытнікі Латвіі й Беларусі дамовіліся пра аптымізацыю працы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2018 15:50
Прадстаўнікі дзьвюх мытных службаў таксама абмеркавалі пачатую рэканструкцыю беларускага пункта пропуску «Урбаны».
Пунк пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы Пунк пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Мытнікі Латвіі й Беларусі дамовіліся пра аптымізацыю працы
Мытныя службы Латвіі й Беларусі абмеркавалі пытаньні аптымізацыі працы пунктаў пропуску на мяжы. Сустрэча прадстаўнікоў Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі й мытнага ўпраўленьня Службы дзяржаўных даходаў Латвіі адбылася 26 красавіка ў Верхнядзьвінску.
Паводле інфармацыі Віцебскай мытні, удзельнікі сустрэчы зрабілі акцэнт на неабходнасьці падтрымцы рытмічнага прыёму транспартных сродкаў у сумежных аўтадарожных пунктах пропуску. Дасягнутая дамоўленасьць пры наяўнасьці вялікай колькасьці на мяжы грузавых транспартных сродкаў забясьпечыць прыём праз пункты пропуску «Грыгароўшчына-Патэрніекі» максымальна магчымай колькасьці грузавых транспартных сродкаў.
Прадстаўнікі дзьвюх мытных службаў таксама абмеркавалі пачатую рэканструкцыю беларускага пункта пропуску «Урбаны» (сумежны латыскі – «Сіленэ»).
Як паведамлялася раней, у рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва «Латвія – Летува – Беларусь» на 2014-2020 гады з удзелам Эўразьвязу рэалізуецца буйны інфраструктурны праект – «Мадэрнізацыя пункту пропуску «Урбаны-Сіленэ».
Уклад Эўразьвязу ў яго рэалізацыю складзе прыблізна 3,5 млн эўра.

Мытныя службы Латвіі й Беларусі абмеркавалі пытаньні аптымізацыі працы пунктаў пропуску на мяжы. Сустрэча прадстаўнікоў Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі й мытнага ўпраўленьня Службы дзяржаўных даходаў Латвіі адбылася 26 красавіка ў Верхнядзьвінску.

Паводле інфармацыі Віцебскай мытні, удзельнікі сустрэчы зрабілі акцэнт на неабходнасьць падтрымкі рытмічнага прыёму транспартных сродкаў у сумежных аўтадарожных пунктах пропуску. Дасягнутая дамоўленасьць пры наяўнасьці вялікай колькасьці на мяжы грузавых транспартных сродкаў забясьпечыць прыём праз пункты пропуску «Грыгароўшчына-Патэрніекі» максымальна магчымай колькасьці грузавых транспартных сродкаў.

Прадстаўнікі дзьвюх мытных службаў таксама абмеркавалі пачатую рэканструкцыю беларускага пункту пропуску «Урбаны» (сумежны латыскі – «Сіленэ»).

Як паведамлялася раней, у рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва «Латвія – Летува – Беларусь» на 2014-2020 гады з удзелам Эўразьвязу рэалізуецца буйны інфраструктурны праект – «Мадэрнізацыя пункту пропуску «Урбаны-Сіленэ».

Уклад Эўразьвязу ў яго рэалізацыю складзе прыблізна 3,5 млн эўра.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт