«Белавія» пачала палёты ў Казань і Растоў-на-Доне
Беларуская авіякампанія «Белавія« 26 красавіка адкрыла паветраны рух паміж Менскам і расейскай Казаньню, а з 27 красавіка пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт «Платаў» у таксама ў расейскім Растове-на-Доне.
У Казань рэйсы будуць ажыцьцяўляцца чатыры разы на тыдзень. Зь Менска самалёты будуць вылятаць у 23:50 па аўторках, чацьвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбываць у міжнародны аэрапорт Казань у 02:10 паводле мясцовага часу. Зваротныя вылеты – у 03:40 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з пасадкай у Менску ў 06:00.
Палёты ў Растоў-на-Доне будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень: зь Менска самалёты будуць вылятаць а 23:30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах і прыбываць да месца прызначэньня на наступны дзень у 01:45 паводле мясцовага часу, зваротны рэйс з вылетам у 03:15 па аўторках, чацьвяргах, суботах і нядзелях, прызямленьне ў Нацыянальным аэрапорце Менск – а 05:35.
Кошты авіябілетаў у абодва кірункі аднолькавыя: пры куплі на сайце беларускага перавозчыка складуць ад 106 эўра ў адзін бок (таксы й зборы ўключаныя), туды-назад – ад 199 эўра.
Беларуская авіякампанія «Белавія» 26 красавіка адкрыла паветраны рух паміж Менскам і расейскай Казаньню, а з 27 красавіка пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт «Платаў» у таксама расейскім Растове-на-Доне.

тэлеграф/вс