Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў «Чарнобыльскі шлях»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2018 19:58
Сёлета на «Чарнобыльскім шляху» адбылася ігаўгурацыя кампаніі «Астравецкі шлях».
«Чарнобыльскі шлях», 26 красавіка 2018 году«Чарнобыльскі шлях», 26 красавіка 2018 годуyoutube.com/screen

26 красавіка, у чацьвер, у Менску прайшоў «Чарнобыльскі шлях». Вулічную акцыю ўлады дазволілі. Яе ўдзельнікі (паводле ацэнак некалькі соцень чалавек) сабраліся а 18-й каля кінатэатра «Кастрычнік».
А 18.30 пачалося шэсьце па вуліцах да парку Дружбы народаў, дзе прайшоў мітынг-малітва каля Чарнобыльскай капліцы. Мерапрыемства закончылася каля 21.00 гадзіны паводле менскага часу.
Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прасілі ва ўлад даць дазвол на мітынг каля Акадэміі навук, а толькі пасьля яго правесьці шэсьце. Аднак у гэтым ім было адмоўлена.
Сёлета на «Чарнобыльскім шляху» была інаўгураваная кампанія «Астравецкі шлях». Яе мэта – спыненьне будаўніцтва Беларускай АЭС, якая ўзводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

26 красавіка, у чацьвер, у Менску прайшоў «Чарнобыльскі шлях». Вулічную акцыю ўлады дазволілі. Яе ўдзельнікі (паводле ацэнак некалькі соцень чалавек) сабраліся а 18-й каля кінатэатра «Кастрычнік».

А 18.30 пачалося шэсьце па вуліцах да парку Дружбы народаў, дзе прайшоў мітынг-малітва каля Чарнобыльскай капліцы. Мерапрыемства закончылася каля 21.00 гадзіны паводле менскага часу.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прасілі ва ўлад даць дазвол на мітынг каля Акадэміі навук, а толькі пасьля яго правесьці шэсьце. Аднак у гэтым ім было адмоўлена.

Сёлета на «Чарнобыльскім шляху» адбылася ігаўгурацыя кампаніі «Астравецкі шлях». Яе мэта – спыненьне будаўніцтва Беларускай АЭС, якая ўзводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт