Logo Polskiego Radia
Print

Кабмін вызначыў, якія паслугі «дармаеды» будуць аплачваць па поўнай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2018 15:37
«Дармаеды» будуць аплачваць гарачае водазабесьпячэньне, газазабесьпячэньне й цеплазабесьпячэньне з 2019 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кабмін вызначыў, якія паслугі «дармаеды» будуць аплачваць па поўнай
Урад Беларусі сваёй пастановай ад 24 красавіка № 314 вызначыў паслугі, якія прадстаўляюцца працаздольным грамадзянам, незанятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), што забясьпечваюць поўную кампэнсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказаньне, а таксама ўмовы іх прадастаўленьня.
Згодна з дакумэнтам, «дармаеды» будуць аплачваць цалкам гарачае водазабесьпячэньне з 1 студзеня 2019 года, газазабесьпячэньне пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабесьпячэньне з 1 кастрычніка 2019 года.
Узровень фактычнага беспрацоўя ў Беларусі ў першым квартале 2018 году склаў 5,1%, або 260,6 тыс. працаздольных чалавек. Пры гэтым, паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, усяго 0,5%, або 22,9 тыс. чалавек.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт