Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Францыі асудзіла блякаваньне ў Беларусі сайта „Хартыя-97”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2018 16:27
„Падобныя абмежаваньні базавых свабодаў не спрыяюць збліжэньню Беларусі з Радай Эўропы й Эўразьвязам”.
Сьцяг Францыі.Сьцяг Францыі.Photo: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Францыі асудзіла блякаваньне ў Беларусі сайта „Хартыя-97”
„Падобныя абмежаваньні базавых свабодаў не спрыяюць збліжэньню Беларусі з Радай Эўропы й Эўразьвязам”.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў” зьвярнулася ў МЗС Францыі з пытаньнем адносна рэакцыі ведамства на факт блякаваньня беларускага сайту charter97.org,
„Мы шкадуем аб рашэньні заблякаваць галоўны навінавы сайт Беларусі charter97.org, прынятым уладамі гэтай краіны ў канцы студзеня. Францыя прытрымліваецца прынцыпаў павагі свабоды прэсы й свабоды думкі ва ўсім сьвеце, і ў інтэрнэце ў прыватнасьці. Падобныя абмежаваньні базавых свабодаў не спрыяюць збліжэньню Беларусі з Радай Эўропы й Эўрапейскім Зьвязам”, - заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі.
24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт charter97.org.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай блякаваньня „Хартыі” сталі публікацыі, якія могуць „нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”, артыкулы з пазначэньнем даты й месца яшчэ не дазволеных акцый пратэсту й распаўсюд інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.
19 красавіка 2018 году Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія павялічваюць кантроль дзяржавы за мэдыяпрасторай і інтэрнэтам у Беларусі.
svaboda.org/аз

Міжнародная праваабарончая арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў” зьвярнулася ў МЗС Францыі з пытаньнем адносна рэакцыі ведамства на факт блякаваньня беларускага сайту charter97.org.

„Мы шкадуем аб рашэньні заблякаваць галоўны навінавы сайт Беларусі charter97.org, прынятым уладамі гэтай краіны ў канцы студзеня. Францыя прытрымліваецца прынцыпаў павагі свабоды прэсы й свабоды думкі ва ўсім сьвеце, і ў інтэрнэце ў прыватнасьці. Падобныя абмежаваньні базавых свабодаў не спрыяюць збліжэньню Беларусі з Радай Эўропы й Эўрапейскім Зьвязам”, - заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі.

24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт charter97.org.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай блякаваньня „Хартыі” сталі публікацыі, якія могуць „нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”, артыкулы з пазначэньнем даты й месца яшчэ не дазволеных акцый пратэсту й распаўсюд інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

19 красавіка 2018 году Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія павялічваюць кантроль дзяржавы за мэдыяпрасторай і інтэрнэтам у Беларусі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт