У Беларусі спрабуюць выратаваць былы палац Радзівілаў у Паланэчцы
Мерапрыемствы па абароне канструкцый былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна распрацуюць да 2 траўня, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
«Такое рашэньне прыняла камісія райвыканкама, якая абсьледавала месца абвальваньня будынка флігеля былога палаца», – паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на намесьніка начальніка ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Натальлю Хвір.
Камісія высьветліла, што адбылася прасадка падмурка кутняй часткі будынка і аткол часткі бутавага падмурка, а гэта пацягнула разбурэньне цаглянай сьцяны і драўлянага перакрыцьця. Існуючая частка цаглянай кладкі пагрозы падзеньня ня мае, паведаміла прадстаўнік Мінкульту.
Паводле яе слоў, цяпер прынятае рашэньне аб агароджы тэрыторыі флігеля, каб абмежаваць доступ людзей, а да 2 траўня УКБ Баранавіцкага раёна даручана распрацаваць мерапрыемствы па абароне пакінутай часткі канструкцый будынка ад атмасфэрнага ўзьдзеяньня.
Раней паведамлялася, што «Брестоблимущество» прызначыла на 29 траўня паўторны адкрыты аўкцыён па продажы былога палаца Радзівілаў. Пачатковы кошт продажу складае Br19,2 тыс. (каля $ 9,5 тыс). Дадзеная лічба складае 20% ад кошту аб'екта. На гандаль са зьніжэньнем кошту на 80% комплекс выстаўляецца ў чацьвёрты раз.
Палац у в. Паланэчка зьяўляецца помнікам архітэктуры клясыцызму. Ён быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагодзьдзя па загадзе Мацея Радзівіла на вобраз і падабенства італьянскай вілы Трывулзіна. Нашчадкі Радзівілаў жылі ў Паланэчцы да 1939 года. Пасьля вайны ў палацы разьмяшчалася школа-інтэрнат. З 1999 года ён пустуе. Абʼект уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1241020

Інтэрфакс/ав