Актывіст ствараемай партыі БХД Раман Ганчароў завяршыў сумны сьпіс удзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якіх суды пакаралі штрафамі.
Збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы распачаўся ў Менску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. 27 лютага лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.
Практычна на ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Дзіўным і незразумелым выглядае клясыфікацыя «збору подпісаў» як масавага мерапрыемства, а яшчэ больш прыкра, што актывістаў караюць за абарону роднай мовы.
Цягам сакавіка і красавіка розныя па велічыні штрафы атрымалі 10 актывістаў, прычым Павел Пракаповіч нават двойчы, на агульную суму 100 базавых велічынь.
Па прычыне накіраваньня судзьдзямі на дапрацоўку пратаколаў, складзеных у дачыненьні да Эдуарда Пальчыса і Рамана Ганчарова, суды над імі адбыліся пазьней: 4 красавіка суд Фрунзенскага раёна пастанавіў пакараць штрафам блёгера Пальчыса на суму 30 базавых велічыняў (735 рублёў), а 13 красавіка гэты ж суд вынес пастанову аб прыцягненьні да адказнасьці Рамана Ганчарова. Ягоная віна пацягнула таксама на 30 базавых.
Подпісы зьбіраліся ў тым ліку за пашырэньне правоў беларускай мовы, наданьне мажлівасьці бацькам абіраць мову навучаньня ў анкеце пры пастаноўцы на ўлік у садок альбо школу, стварэньня і наяўнасьці ў кожным дзіцячым садку і школе беларускамоўных груп і клясаў.
Агулам, любоў да роднай мовы зборшчыкам подпісаў абыдзецца ў суму 8 575 рублёў.

Вясна/ав