У Беларусі няма падстаў для росту цэн
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.04.2018 13:45
                    
                                 
                
                
                    З такімі заявамі выступіў Лукашэнка па выніках суботніка.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускі кіраўнік зазначыў, што ў першую чаргу гэта тычыцца паслуг ЖКГ. Тут прынятае рашэньне не павышаць іх кошт больш як на $5 у год.
Таксама Аляксандр Лукашэнка лічыць, што няма падстаў і для росту цэн на прадукты харчаваньня. Гэта зьвязана з тым, што ў Беларусі абсалютная большасьць харчаваньня мясцовай вытворчасьці, імпарт невялікі.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі рост цэн у Беларусі магчымы толькі пры форс-мажорных абставінах, прадыктаваных звонку. Напрыклад, рэзкі спад на рынках асноўных краін-партнэраў або абвастрэньне сытуацыі на сусьветных рынках у выніку якіх-небудзь ваенных дзеяньняў.
Беларускі кіраўнік паабяцаў, што ўлады зробяць усё дзеля таго, каб людзі не пацярпелі ад канфліктаў, якія адбываюцца вакол.
Паводле Белта/юл