Logo Polskiego Radia
Print

Бабіба: Курсы ўкраінскага мовы ў Беларусі пачаліся аншлягам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2018 16:03
Паводле пісьменьніцы, у беларускім грамадзтве стаўленьне да Ўкраіны вельмі прыхільнае.
Кіеў.Кіеў.Photo: Katatonia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Бабіба: Курсы ўкраінскага мовы ў Беларусі пачаліся аншлягам
Паводле пісьменьніцы, у беларускім грамадзтве стаўленьне да Ўкраіны вельмі прыхільнае.
Беларуская пісьменьніца й журналістка Натальля Бабіна расказала ў інтэрвію ўкраінскаму „Грамадзкаму радыё” пра зацікаўленасьць беларусаў да ўкраінскай мовы.
Бабіба ўзначальвае Таварыства ўкраінскай літаратуру пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў. Цяпер яна знаходзіцца ў камандзіроўцы ва Ўкраіне, дзе піша аб ходзе рэформаў у гэтай краіне.
„Задачай нашага таварыства зьяўляецца папулярызацыя ўкраінскай літаратуру ў Беларусі, а беларускай – ва Ўкраіне”, - кажа Бабіба. Паводле яе, у беларускім грамадзтве стаўленьне да Ўкраіны вельмі прыхільнае. Людзі цікавяцца ўкраінскай культурай. З сымпатыяй ставяцца да Ўкраіны, як дзяржавы.
„У верасьні мінулага году мы арганізавалі ў Менску й Гомелі курсы ўкраінскай мовы (…) З памяшканьнем нам дапамагло Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Я думала, што запішацца 10 - 15 чалавек. Якое ж было зьдзіўленьне, калі я даведалася, што запісаліся каля 90 чалавек(…)Такая ж сытуацыя была і ў Гомелі(…) Калі ў нас аншлягам, трыюмфальна пачаліся курсы ўкраінскай мовы для дарослых, да мяне зьвярнуліся яшчэ бацькі з просьбай арганізаваць падобныя курсы для дзяцей. У Менску мы арганізавалі такія курсы”, - расказала Натальля Бабіна.
hromadskeradio.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт