Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвінаваціла Беларусь у фальсыфікацыі статыстыкі паставак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 11:22
З моманту ўвядзеньня Расеяй «контрсанкцый» у Беларусь рэзка ўзрасьлі пастаўкі пладовай і агародніннай прадукцыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Рассельгаснагляд абвінаваціў Беларусь у фальсыфікацыі статыстыкі паставак плодаагародніннай прадукцыі з трэціх краін.
Аналіз праводзіўся на аснове адкрытых крыніц, у прыватнасьці статыстычных матэрыялаў. Выяўлена, што з моманту ўвядзеньня ў жніўні 2014 года ўрадам РФ «контрсанкцый» у Беларусь рэзка ўзрасьлі пастаўкі пладовай і агародніннай прадукцыі.
Калі ў 2013 годзе сумарныя пастаўкі не перавышалі 606,4 млн даляраў ЗША, то ў 2014-м гэтыя аб'ёмы падвоіліся і дасягнулі 1 млрд 229,6 млн даляраў, а ў 2015-м патроіліся да 1 млрд 865,3 млн даляраў. У 2016 годзе, калі, нягледзячы на пратэсты Беларусі, Рассельгаснагляд узмацніў кантроль на адміністрацыйнай мяжы і пачаў зьнішчэньне нелегальна ўвезенай прадукцыі, акрэсьлілася зьніжэньне закупак такой прадукцыі з боку Беларусі да 1 млрд 551 млн даляраў.
«Пры супастаўленьні абʼёмаў імпарту плодаагародніннай прадукцыі, заяўленых у дэклярацыях Беларусі і атрыманых са справаздач краін-экспарцёраў, выяўленае рэзкае несупадзеньне абʼёмаў гандлёвых апэрацый і колькасьці гандлёвых партнэраў Беларусі», – заяўляе Рассельгаснагляд.
Выяўленыя факты «пацьвярджаюць уласныя зьвесткі Рассельгаснагляда», які «неаднаразова паказваў наглядным органам Беларусі на сумнеўныя лягістычныя схемы паставак прадукцыі па фальшывых сэртыфікатах, у колькасьці і асартымэнце, што перавышаюць магчымасьці беларускіх аграрыяў».
Менск пакуль не камэнтуе вынікі расьсьледаваньня Рассельгаснагляда.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт