Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі: Сытуацыя ў Сырыі ператвараецца ў міждзяржаўны канфлікт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 11:27
Рэспубліка Беларусі рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па сырыйскай тэрыторыі - МЗС.
Public Domain

МЗС Беларусі: Сытуацыя ў Сырыі ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт
Міністэрства замежных справаў Беларусі апублікавала па сваім сайце паведамленьне, у якім гаворыцца пра афіцыйную пазыцыю Беларусі што да сытуацыі ў Сырыі. Паводле паведамленьня МЗС, Рэспубліка Беларусі рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па сырыйскай тэрыторыі.
«Такім чынам сытуацыя ў Сырыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які тоіць у сабе далейшую некантраляваную эскаляцыю з выйсьцем яе па-за рамкі рэгіёну. Заклікаем усе ўцягнутыя бакі неадкладна спыніць выкарыстаньне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаваў і шукаць шляхі ўрэгуляваньня канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў», – сказана ў паведамленьні МЗС.
У зьнешнепалітычным ведамстве таксама падкрэсьліваюць, што выкарыстаньне забароненых відаў зброі масавага паражэньня не павінна заставацца без наступства, аднак захады ў адказ «павінны базавацца на адназначных і спраўджаных фактах і рабіцца ў дакладнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права». МЗС пры гэтым заяўляе, што ніводны з гэтых крытэрыяў не быў датрыманы.
Беларускі бок заклікае Арганізацыю па забароне хімічнай зброі тэрмінова спраўдзіць інфармацыю пра выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі й дакласьці вынікі расьсьледаваньня Радзе Бясьпекі ААН.

Міністэрства замежных справаў Беларусі апублікавала па сваім сайце паведамленьне, у якім гаворыцца пра афіцыйную пазыцыю Беларусі што да сытуацыі ў Сырыі. Паводле паведамленьня МЗС, Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па сырыйскай тэрыторыі.

«Такім чынам сытуацыя ў Сырыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які тоіць у сабе далейшую некантраляваную эскаляцыю з выйсьцем яе па-за рамкі рэгіёну. Заклікаем усе ўцягнутыя бакі неадкладна спыніць выкарыстаньне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаваў і шукаць шляхі ўрэгуляваньня канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў», – сказана ў паведамленьні МЗС.

У зьнешнепалітычным ведамстве таксама падкрэсьліваюць, што выкарыстаньне забароненых відаў зброі масавага паражэньня не павінна заставацца без наступства, аднак захады ў адказ «павінны базавацца на адназначных і спраўджаных фактах і рабіцца ў дакладнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права». МЗС пры гэтым заяўляе, што ніводны з гэтых крытэрыяў не быў датрыманы.

Беларускі бок заклікае Арганізацыю па забароне хімічнай зброі тэрмінова спраўдзіць інфармацыю пра выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі й дакласьці вынікі расьсьледаваньня Радзе Бясьпекі ААН.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт