Logo Polskiego Radia
Print

«Беларуськалій» і «Літоўскія чыгункі» падпісалі доўгатэрміновы кантракт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.04.2018 14:29
Да гэтага часу складаліся толькі кароткатэрміновыя кантракты з «Беларуськаліем».
Photo:be.wikipedia.org/By ОАО "Беларуськалий" - http://www.kali.by/, Public Domain, https://commons.wikimedia.org

«Літоўскія чыгункі» (Lietuvos gelezinkeliai) заключылі доўгатэрміновы кантракт з ААТ «Беларуськалій».

«Беларусь зьяўляецца адным з нашых асноўных партнэраў у сэктары грузавых перавозак, таму доўгатэрміновыя кантракты з «Беларуськаліем» дазволяць нам умацаваць канкурэнтныя пазыцыі і плянаваць пастаўкі, лепш разьмяркоўваць свае рэсурсы – вагоны, лякаматывы», – адзначыў гендырэктар Літоўскай чыгункі Мантас Бартушка.

Да гэтага часу складаліся толькі кароткатэрміновыя кантракты з «Беларуськаліем», у якіх не ішла гаворка пра абавязальніцтвы адносна стабільнасьці тарыфаў, гарантаваных аб'ёмаў тавараў, што перавозяцца.

ААТ «Беларуськалій» зьяўляецца адным з самых важных кліентаў АТ «Літоўскія чыгункі» па абʼёме грузаў.

БелТА/nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт