Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае паліва будуць пастаўляць ва Ўкраіну па Дняпры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.04.2018 13:25
Пастаўкі плянуецца ажыцьцяўляць на сталай аснове, паведамляе ўкраінскі Цэнтар транспартных стратэгій.
www.pixabay.com

У траўні па Дняпроўскім водным шляху ў Кіеў упершыню будзе пастаўлена 1,5 тысячы дызельнага паліва Мазырскага нафтапераробнага завода двума нафтаналіўнымі суднамі.

Пастаўкі плянуецца ажыцьцяўляць на сталай аснове, паведамляе ўкраінскі Цэнтар транспартных стратэгій.

Спачатку пастаўкі плянуюцца ажыцьцяўляць двойчы на месяц з пэрспэктывай выхаду на больш рэгулярныя рэйсы.

Публічнае акцыянэрнае таварыства «Кіеўпорт» разьлічвае, што з адкрыцьцём воднага шляху па Дняпры прадпрыемства зможа разьвіваць кантэйнерныя перавозкі ня толькі нафтапрадуктаў, але і ўгнаеньняў зь Беларусі.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт