БелАЭС будзе прыкрываць зэнітны ракетны полк
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.04.2018 18:03
Полк мае на ўзбраеньні комплексы «Тор-М2», якія здольныя змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі й крылатымі ракетамі.
Зэнітна-ракетны комплекс Тор-М2К на шасі Менскага заводу колавых цягачоўcommons.wikimedia.org/Allocer/CC BY-SA 3.0
БелАЭС будзе прыкрываць зэнітны ракетны полк
Гвардзейскі 1146-й зэнітны ракетны полк будзе перадыслакаваны пад Астравец (Гарадзенская вобласьць) да мая. Пра гэта сёньня на сустрэчы з парлямэнтарамі ў 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгадзе паведаміў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
«Полк знаходзіцца пакуль у Баранавічах, да 1 траўня будзе перадыслакаваны пад Астравец, дзе завяршаецца абсталяваньне яго пункта пастаяннай дыслакацыі», – сказаў міністр.
Як паведамлялася, гвардзейскі 1146-й зэнітны ракетны полк быў адроджаны ў Беларусі ў канцы мінулага года. Ён першым у краіне быў узброены зэнітным ракетным комплексам СПА «Тор-М2», здольным змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі й крылатымі ракетамі на розных вышынях.
Гвардзейскі 1146-ы зэнітны ракетны полк будзе перадыслакаваны пад Астравец (Гарадзенская вобласьць) да мая. Пра гэта сёньня на сустрэчы з парлямэнтарамі ў 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгадзе паведаміў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
«Полк знаходзіцца пакуль у Баранавічах, да 1 мая будзе перадыслакаваны пад Астравец, дзе завяршаецца абсталяваньне яго пункта пастаяннай дыслакацыі», – сказаў міністар.
Як паведамлялася, гвардзейскі 1146-ы зэнітны ракетны полк быў адроджаны ў Беларусі ў канцы мінулага году. Ён першым у краіне быў узброены зэнітным ракетным комплексам СПА «Тор-М2», здольным змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі й крылатымі ракетамі на розных вышынях.
белта/вс