У Азэрбайджане могуць зьявіцца беларускія электробусы й ліфты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.04.2018 15:26
Пра гэта паведамілі ў беларускім урадзе па выніках візыту віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі ў Азэрбайджан.
Сядзельны цягач МАЗ-6440commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
У Азэрбайджане могуць зьявіцца беларускія электробусы й ліфты
Беларусь і Азэрбайджан прапрацуюць стварэньне зборачнай вытворчасьці ліфтаў і пастаўку беларускіх электробусаў. Пра гэта паведамілі ў беларускім урадзе па выніках візыту віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі ў Азэрбайджан.
Беларуская дэлегацыя на сустрэчах з прэмʼер-міністрам і прэзыдэнтам Азэрбайджана абмеркавала пытаньні ў галіне прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, транспарту, пашырэньня ўзаемных паставак харчаваньня, дасягнула дамоўленасьці аб прапрацоўцы новых пэрспэктыўных праектаў двухбаковага супрацоўніцтва.
Абмеркаваныя пытаньні росту зборкі аўтатэхнікі МАЗ на базе Гянджынскага аўтамабільнага заводу, у тым ліку стварэньня зборачнай вытворчасьці пасажырскіх аўтобусаў. Адзначана пэрспэктыўнасьць паставак тэхнікі «Гомсельмашу» для аграрных прадпрыемстваў Азэрбайджана з наступнай прапрацоўкай арганізацыі зборачнай вытворчасьці сельгастэхнікі ў Гянджы або Сумгаіце. Дасягнутыя дамоўленасьці аб прапрацоўцы праектаў па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх ліфтаў, дызэль-генэратараў, а таксама паставак электробусаў у Азэрбайджан.
Беларусь і Азэрбайджан прапрацуюць стварэньне зборачнай вытворчасьці ліфтаў і пастаўку беларускіх электробусаў. Пра гэта паведамілі ў беларускім урадзе па выніках візыту віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі ў Азэрбайджан.
Беларуская дэлегацыя на сустрэчах з прэмʼер-міністрам і прэзыдэнтам Азэрбайджана абмеркавала пытаньні ў галіне прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, транспарту, пашырэньня ўзаемных паставак харчаваньня, дасягнула дамоўленасьці аб прапрацоўцы новых пэрспэктыўных праектаў двухбаковага супрацоўніцтва.
Абмеркаваныя пытаньні росту зборкі аўтатэхнікі МАЗ на базе Гянджынскага аўтамабільнага заводу, у тым ліку стварэньня зборачнай вытворчасьці пасажырскіх аўтобусаў. Адзначана пэрспэктыўнасьць паставак тэхнікі «Гомсельмашу» для аграрных прадпрыемстваў Азэрбайджана з наступнай прапрацоўкай арганізацыі зборачнай вытворчасьці сельгастэхнікі ў Гянджы або Сумгаіце.
Дасягнутыя дамоўленасьці аб прапрацоўцы праектаў па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх ліфтаў, дызэль-генэратараў, а таксама паставак электробусаў у Азэрбайджан.
тэлеграф/вс