Logo Polskiego Radia
Print

Сацсеткі: падчас збораў захварэлі сотні «партызанаў» – Мінабароны абвяргае

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.04.2018 13:45
Каля дзьвюх тысяч рэзэрвістаў у сувязі з прызначанай праверкай Узброеных сіл Беларусі прызвалі на зборы.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

У сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра шматлікія выпадкі захворваньняў сярод «партызанаў» падчас апошніх вайсковых збораў. Колькасьць тых, каго з прастудай адправілі «зь лесу» ў шпіталь, нібыта дасягае некалькіх сотняў чалавек.
Па інфармацыі дасьведчанай крыніцы «Эўрарадыё», падчас неспадзяваных веснавых збораў сапраўды захварэла даволі шмат людзей. Але ў Мінабароны не раяць верыць у названыя лічбы.
«Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці ― такая інфармацыя наконт нібыта двухсот чалавек. Узровень захворваньняў ня быў большым, чым у іншыя пэрыяды праходжаньня службы. Хаця захворваньні, безумоўна, могуць быць», ― заявіў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Ўладзімір Макараў.
Паводле словаў прадстаўніка Мінабароны, усім, хто трапіў у шпіталь, будзе аплачаны бальнічны ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
Каля дзьвюх тысяч рэзэрвістаў у сувязі з прызначанай праверкай Узброеных сіл Беларусі прызвалі на зборы 15 сакавіка. Першапачаткова сьцьвярджалася, што завершацца яны 9 красавіка. Але за некалькі дзён да іх завяршэньня Мінабароны абвясьціла, што яны працягнутыя да 13 красавіка.

У сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя пра шматлікія выпадкі захворваньняў сярод «партызанаў» падчас апошніх вайсковых збораў. Колькасьць тых, каго з прастудай адправілі «зь лесу» ў шпіталь, нібыта дасягае некалькіх сотняў чалавек.

Паводле інфармацыі крыніцы «Эўрарадыё», падчас неспадзяваных веснавых збораў сапраўды захварэла даволі шмат людзей. Але ў Мінабароны не раяць верыць у названыя лічбы.

«Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці ― такая інфармацыя наконт нібыта двухсот чалавек. Узровень захворваньняў ня быў большым, чым у іншыя пэрыяды праходжаньня службы. Хаця захворваньні, безумоўна, могуць быць», ― заявіў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Ўладзімір Макараў.

Паводле словаў прадстаўніка Мінабароны, усім, хто трапіў у шпіталь, будзе аплачаны бальнічны ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Каля дзьвюх тысяч рэзэрвістаў у сувязі з прызначанай праверкай Узброеных сіл Беларусі прызвалі на зборы 15 сакавіка. Першапачаткова сьцьвярджалася, што завершацца яны 9 красавіка. Але за некалькі дзён да іх завяршэньня Мінабароны абвясьціла, што яны працягнутыя да 13 красавіка.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт