У Беларусі стала лепей з карупцыяй і горш з дэмакратыяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        11.04.2018 09:56
                    
                                 
                
                
                    Freedom House падрыхтаваў даклад пра «пераходныя краіны».
                
                
                    
                        
Photo: www.pism.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Экспэрты міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House апублікавалі чарговае штогадовае дасьледаваньне пра «Краіны ў пераходным пэрыядзе», у якім ацэньваюць разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў у краінах Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Эўропы.
Беларусь не зьмяніла сумарны паказьнік «дэмакратычнасьці» — 6,61 з 7 балаў (больш балаў азначае менш дэмакратыі).
Паводле справаздачы, у Беларусі крыху лепшай стала сытуацыя ў барацьбе з карупцыяй, горшай — з «нацыянальным дэмакратычным кіраваньнем».
Дэмакратыя ў Беларусі на такім узроўні як у Расеі (пагоршылася з 6,57 да 6,61 бала). Горшы паказьнік маюць толькі Азэрбайджан, Казахстан, Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан.
Пра Беларусь пішуць як пра дзяржаву, дзе «акапаўся» пэрсаніфікаваны аўтарытарны рэжым, які трымае ўладу жалезнай рукой, душыць палітычную канкурэнцыю, змагаецца з актывістамі і журналістамі, якія адважваюцца выступаць супраць уладаў.
19 з 24 краінаў у дасьледаваньні Freedom House маюць паказьнікі, горшыя за ранейшыя. Найбольшае зьніжэньне рэйтынгаў паказалі Вугоршчына і Польшча. У ліку краінаў, якія пагоршылі паказьнікі, таксама былі Летува, Латвія, Украіна.
svaboda.org/яс