У Горадні вайсковыя дакумэнты выкінулі ў лес
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.04.2018 19:03
Сярод іншага сьмецьця ў лесе ляжалі дакумэнты з указаньнем нумару вайсковай часткі й прозьвішчамі афіцэраў.
s13.ru
У Горадні вайсковыя дакумэнты выкінулі ў лес
Гарадзенец Віктар знайшоў у лесе каля Юбілейнага возера некалькі сьметнікаў з ваеннымі дакумэнтамі.
Сярод іншага сьмецьця ў лесе ляжалі дакумэнты з указаньнем нумару вайсковай часткі й прозьвішчамі афіцэраў. Канфідэнцыйная інфармацыя ў дакумэнтах была замазаная карэктарам, але з-за вільгаці яна стала бачная.
«Самае цікавае, што на месцы пакінута столькі доказаў, што зусім не складана вызначыць ня толькі вайсковую частку, чые салдаты нагадзілі ў лесе, але й канкрэтныя прозьвішчы афіцэраў. Цікава, ці пакараюць за такое ваенных?», – напісаў Віктар.
Памеры штрафаў за сьмецьце, выкінутае ў не прызначаных для гэтага месцах, складаюць – пры забруджваньні лесу адходамі або сьцёкавымі водамі або іншым спосабам: фізасобы – да 20, ІП – да 50, юрыдычныя асобы – да 300 базавых велічынь.
s13.ru/вс