Сусьветны банк накіруе на фінансаваньне праектаў у Беларусі каля 570 млн USD
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.04.2018 16:20
                    
                    Сярод асноўных напрамкаў – рост прыватнага сэктару, павышэньне эфэктыўнасьці дзяржсэктару, мадэрнізацыя сацыяльных паслуг.
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Сусьветны банк накіруе на фінансаваньне праектаў у Беларусі каля 570 млн даляраў
Сусьветны банк у 2018-2022 гадах накіруе на фінансаваньне праектаў у Беларусі каля 570 млн даляраў ЗША. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмер на прэзэнтацыі рамачнай стратэгіі партнэрства Групы СБ для Беларусі на 2018-2022 гады.
Сярод асноўных напрамкаў фінансаваньня – рост прыватнага сэктару, павышэньне эфэктыўнасьці дзяржсэктару, мадэрнізацыя сацыяльных паслуг. Алекс Крэмер адзначыў, што Сусьветны банк задаволены ходам рэалізацыі ў Беларусі бягучых праектаў. «Беларусь зьяўляецца адной з больш эфэктыўных краін у частцы рэалізацыі праектаў у сваім рэгіёне», – лічыць ён.
Стратэгія на 2018-2022 гады прадугледжвае ў тым ліку фінансаваньне праекту па мадэрнізацыі сыстэмы кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі, дадатковае фінансаваньне для праекту па мадэрнізацыі сыстэмы адукацыі, выдзяленьне сродкаў для праектаў па ўмацаваньні сыстэмы вышэйшай адукацыі, па падвышэньні эфэктыўнасьці й якасьці камунальных паслуг, па падвышэньні ўстойлівасьці энэргетычнага сэктару.

белта/вс