Logo Polskiego Radia
Print

Дэсантнікі з Расеі й Беларусі праводзяць сумесныя вучэньні ля польскай мяжы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.04.2018 13:24
У вучэньнях прыме ўдзел каля 450 вайскоўцаў й прыблізна 70 адзінак тэхнікі.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Ад беларускага боку ўдзельнічаюць падразьдзяленьня 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных Сіл. Расею прадстаўляе зводная рота 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў, узмоцненая інжынэрна-сапёрным аддзяленьнем.
Задума вучэньняў заключаецца ў выяўленьні, блякаваньні і зьнішчэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, якое захапіла й утрымлівае важны стратэгічны абʼект.
«У час вучэньня праверым зладжанасьць падразьдзяленьняў. Мы павінны ўмець дзейнічаць разам, правільна разумець каманды. Акрамя таго, нам цікавы вопыт расейскіх калег – сурʼёзны, баявой», – адзначыў камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі палкоўнік Дзьмітрый Собаль. У вучэньнях будзе задзейнічаны 450 салдатаў. Актыўная фаза вучэньня на Палігоне брэсцкі пройдзе з 10 па 12 красавіка.

З беларускага боку ўдзельнічаюць падразьдзяленьня 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных Сіл. Расею прадстаўляе зводная рота 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў, узмоцненая інжынэрна-сапёрным аддзяленьнем.

Задума вучэньняў заключаецца ў выяўленьні, блякаваньні і зьнішчэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, якое захапіла й утрымлівае важны стратэгічны абʼект.

«У час вучэньня праверым зладжанасьць падразьдзяленьняў. Мы павінны ўмець дзейнічаць разам, правільна разумець каманды. Акрамя таго, нам цікавы вопыт расейскіх калег – сурʼёзны, баявы», – адзначыў камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі палкоўнік Дзьмітрый Собаль.

У вучэньнях будзе задзейнічана 450 салдатаў. Актыўная фаза манэўраў на Палігоне брэсцкі пройдзе з 10 па 12 красавіка.

паводле Белта/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт