9-га красавіка ў жылых дамах Менску адключаць ацяпленьне
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.04.2018 11:32
Ацяпляльны сэзон для жытловага фонду Менска завершыцца 9-красавіка, для сацыяльна важных аб’ектаў – 10-га красавіка.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Менску ў жылых дамах, інтэрнатах, гасьцініцах, вышэйшых, сярэдніх спэцыяльных і прафэсійна-тэхнічных навучальных установах адключаць ацяпленьне ў панядзелак, 9-га красавіка. Пра гэта паведаміў Дзьмітры Плашкоў, намесьнік начальніка ўпраўленьня гарадзкой гаспадаркі й энэргетыкі Менгарвыканкаму. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэньне сталічныя ўлады прынялі 6-га красавіка. Чыноўнікі ўлічылі спрыяльны прагноз надвор’я, у адпаведнасьці з якім, сур'ёзных замаразкаў не чакаецца.
У бальніцах, школах, дзіцячых садках, сацыяльных установах, бібліятэках, музэях, архівах цяпло адключаць у аўторак, 10-га красавіка. У адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Менску ацяпленьне пачалі адключаць яшчэ 5-га красавіка.
Эўрарадыё/эж
У Менску ў жылых дамах, інтэрнатах, гасьцініцах, вышэйшых, сярэдніх спэцыяльных і прафэсійна-тэхнічных навучальных установах адключаць ацяпленьне ў панядзелак, 9-га красавіка. Пра гэта паведаміў Дзьмітры Плашкоў, намесьнік начальніка ўпраўленьня гарадзкой гаспадаркі й энэргетыкі Менгарвыканкаму.
Паводле яго слоў, адпаведнае рашэньне сталічныя ўлады прынялі 6-га красавіка. Чыноўнікі ўлічылі спрыяльны прагноз надвор’я, у адпаведнасьці з якім, сур'ёзных замаразкаў не чакаецца.
У бальніцах, школах, дзіцячых садках, сацыяльных установах, бібліятэках, музэях, архівах цяпло адключаць у аўторак, 10-га красавіка. У адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Менску ацяпленьне пачалі адключаць яшчэ 5-га красавіка.
Эўрарадыё/эж