Logo Polskiego Radia
Print

На Вялікдзень супрацоўнікі ДАІ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.04.2018 16:27
Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на хуткасны рэжым, правілы праезду пешаходных пераходаў і фізычны стан удзельнікаў дарожнага руху.
ДАІ на вуліцы МенскаДАІ на вуліцы Менскафота: sb.by

На Вялікдзень супрацоўнікі ДАІ будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
У гэтыя выхадныя, 7 і 8 красавіка, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Яны прымуць дадатковыя меры па забесьпячэньні дарожнай бясьпекі ў месцах правядзеньня рэлігійных мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню Вялікадня, паведамляецца на сайце УДАІ МУС Беларусі
Інспэктары асаблівую ўвагу будуць зьвяртаць на хуткасны рэжым, правілы праезду пешаходных пераходаў і фізычны стан удзельнікаў дарожнага руху. Яны раяць аўтамабілістам быць як мага больш уважлівымі на дарогах, выбіраць бясьпечную хуткасьць руху й адмовіцца ад неабдуманых зьменаў паласы, абгонаў, рэзкіх тармажэньняў. Таксама кіроўцам трэба забясьпечыць бясьпечную перавозку дзяцей і прасачыць, каб усе, хто сядзіць у аўтамабілі, былі прышпіленыя.
Пешаходам і раварыстам супрацоўнікі ДАІ рэкамэндуюць праяўляць павышаную ўвагу пры ўдзеле ў дарожным руху, пазьбягаць выхаду на праезную частку, рухацца толькі па тратуарах, пешаходных, роварных дарожках і абочынах. У цёмны час сутак трэба пазначаць сябе сьвятлоадбіўнымі элемэнтамі.

У гэтыя выхадныя, 7 і 8 красавіка, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Яны прымуць дадатковыя меры па забесьпячэньні дарожнай бясьпекі ў месцах правядзеньня рэлігійных мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяткаваньню Вялікадня, паведамляецца на сайце УДАІ МУС Беларусі.

Інспэктары асаблівую ўвагу будуць зьвяртаць на хуткасны рэжым, правілы праезду пешаходных пераходаў і фізычны стан удзельнікаў дарожнага руху. Яны раяць аўтамабілістам быць як мага больш уважлівымі на дарогах, выбіраць бясьпечную хуткасьць руху й адмовіцца ад неабдуманых зьменаў паласы, абгонаў, рэзкіх тармажэньняў. Таксама кіроўцам трэба забясьпечыць бясьпечную перавозку дзяцей і прасачыць, каб усе, хто сядзіць у аўтамабілі, былі прышпіленыя.

Пешаходам і раварыстам супрацоўнікі ДАІ рэкамэндуюць праяўляць павышаную ўвагу пры ўдзеле ў дарожным руху, пазьбягаць выхаду на праезную частку, рухацца толькі па тратуарах, пешаходных, роварных дарожках і абочынах. У цёмны час сутак трэба пазначаць сябе сьвятлоадбіўнымі элемэнтамі.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт