Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты, якія вучацца за мяжой, павінны даказаць, што яны не «дармаеды»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.04.2018 13:40
Паводле ранейшых нормаў, студэнту з-за мяжы было дастаткова даслаць дакумэнты, а не зьвяртацца ў камісію самому.
Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Студэнты, якія вучацца за мяжой, павінны асабіста даказаць, што яны не «дармаеды»
У новым палажэньні Кабінэту міністраў, якое датычыць вызначэньня «дармаедаў», не прапісаны статус беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой. Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.
Паводле яго словаў, палажэньнем вызначаны статус пацьвярджэньня толькі тых, хто працуе за мяжой. У сваю чаргу ў адносінах да тых, хто вучыцца за мяжой, палажэньне нормаў не прапісвае. Такім чынам, калі малады чалавек будзе за мяжой і, адпаведна, будзе там пражываць, ён можа ў адпаведнасьці з дакумэнтамі, якія пацьвярджаюць яго статус, таксама зьвярнуцца ў камісію. Камісія ў індывідуальным парадку будзе разглядаць сытуацыю, сказаў Лабовіч.
Паводле ранейшых нормаў, студэнту з-за мяжы было дастаткова даслаць дакумэнты, а не зьвяртацца ў камісію самому.

У новым палажэньні Кабінэту міністраў, якое датычыць вызначэньня «дармаедаў», не прапісаны статус беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой. Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.

Паводле яго словаў, палажэньнем вызначаны статус пацьвярджэньня толькі тых, хто працуе за мяжой. У сваю чаргу ў адносінах да тых, хто вучыцца за мяжой, палажэньне нормаў не прапісвае. Такім чынам, калі малады чалавек будзе за мяжой і, адпаведна, будзе там пражываць, ён можа ў адпаведнасьці з дакумэнтамі, якія пацьвярджаюць яго статус, таксама зьвярнуцца ў камісію. Камісія ў індывідуальным парадку будзе разглядаць сытуацыю, сказаў Лабовіч.

Паводле ранейшых нормаў, студэнту з-за мяжы было дастаткова даслаць дакумэнты, а не зьвяртацца ў камісію самому.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт