Беларусь павінна шукаць новыя рынкі збыту для свайго малака
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.04.2018 13:13
                    
                                 
                
                
                    З такой рэкамэндацыяй выступіў міністар сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандар Ткачоў.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь зьяўляецца найбуйнейшым экспарцёрам малочнай прадукцыі ў Расею, а таксама праз яе ў Расею паступае значная частка сухога малака.
Расейскі чыноўнік параіў на днях беларусам шукаць новыя рынкі збыту для сваёй прадукцыі. Паводле ягоных слоў, расейскія ўлады маюць намер забясьпечыць рынак малака на 90% расейскай прадукцыяй.
«Беларусы павінны шукаць новыя рынкі збыту, таму што ў нас сур'ёзныя намеры напаіць расейцаў айчынным малаком», – сказаў міністар, дадаўшы, што пытаньне будзе вырашана цягам бліжэйшых 5-7 гадоў.
Ткачоў адзначыў, што расейскія сяльгасвытворцы нарасьцілі абʼёмы вытворчасьці малака і гатовыя выціскаць з рынку замежных канкурэнтаў.
Паводле Наша Ніва/юл