86% імпарту малочнай прадукцыі ў Расею ідзе зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.04.2018 08:03
Другое месца сярод імпарцёраў займае Казахстан, але яго доля – толькі 3% ад агульнага абʼёму паставак.
AlbanyColley/pixabay.com/CC0 Public Domain
86% імпарту малочнай прадукцыі ў Расею ідзе зь Беларусі
У Расеі Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе прааналізавала аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі зь іншых дзяржаў.
Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, з 2014 году адзначаеца рост абʼёмаў паставак беларускага экспарту малочнай прадукцыі. Так, у 2014 годзе доля беларускай малочнай прадукцыі склала 764 635 тон, а ў 2017 годзе гэты паказчык вырас да 950 548 тон. Такім чынам, за тры гады пастаўкі павялічыліся на 24%.
Пры гэтым у 2017 годзе беларуская прадукцыя склала 86% усяго імпарту малочных тавараў у Расею. На ўсіх астатніх краін-экспарцёраў прыходзіцца 11%. Другое месца займае Казахстан, але яго доля – толькі 3% ад агульнага абʼёму паставак. Трэцяе месца займаюць пастаўкі з Новай Зэляндыі – 2%.
У Расеі Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе прааналізавала аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі зь іншых дзяржаў, інфармуе «Эўрарадыё».
Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, з 2014 году адзначаеца рост абʼёмаў паставак беларускага экспарту малочнай прадукцыі. Так, у 2014 годзе доля беларускай малочнай прадукцыі склала 764 635 тон, а ў 2017 годзе гэты паказчык вырас да 950 548 тон. Такім чынам, за тры гады пастаўкі павялічыліся на 24%.
Пры гэтым у 2017 годзе беларуская прадукцыя склала 86% усяго імпарту малочных тавараў у Расею. На ўсіх астатніх краін-экспарцёраў прыходзіцца 11%.
Другое месца займае Казахстан, але яго доля – толькі 3% ад агульнага абʼёму паставак. Трэцяе месца займаюць пастаўкі з Новай Зэляндыі – 2%.