У Менску пададзеная заяўка на «Чарнобыльскі Шлях»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.04.2018 13:56
Калектыўную заяўку на акцыю падпісалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый Беларусі.
Чарнобыльpixabay.com/Public Domain CC0
У Менску пададзеная заяўка на «Чарнобыльскі Шлях»
У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзеньне ў Менску акцыі «Чарнобыльскі Шлях», паведамляе прэс-служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД). Акцыя заплянаваная на 26 красавіка – гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле арганізатараў, яна павінна прайсьці па традыцыйным маршруце.
Калектыўную заяўку на акцыю падпісалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый Беларусі.
Паводле БХД, падчас акцыі, у прыватнасьці, плянуецца агучыць пытаньні экалягічнай тэматыкі. Арганізатары спадзяюцца, што заяўка будзе зацьверджаная безь зьмяненьняў і ў тым фармаце, у якім яна пададзеная.

вс