За вывешваньне расьцяжкі «Свабоду Хартыі-97» - штраф 20 базавых велічынь
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.03.2018 16:43
Раман Галавашка за вывешваньне расьцяжкі «Свабоду Хартыі-97» прысуджаны да 20 базавых велічынь штрафу.
pixabay.com/Public Domain CC0
Суд Першамайскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі за вывешваньне расьцяжкі «Свабоду Хартыі-97» каля Батанічнага саду 13-га сакавіка. Справу разглядаў судзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Сам актывіст на суд не зьявіўся.
Раней за гэту ж акцыю былі асуджаныя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.
Нечакана, увечары 25-га сакавіка яны, разам з іншымі затрыманымі палітыкамі, былі вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманьня, так і не адбыўшы адміністрацыйны арышт.
Суд Першамайскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі за вывешваньне расьцяжкі «Свабоду Хартыі-97» каля Батанічнага саду 13-га сакавіка. Справу разглядаў судзьдзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
Сам актывіст на суд не зьявіўся. Раней за гэтую ж акцыю былі асуджаныя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі й Леанід Кулакоў.
Нечакана, увечары 25-га сакавіка яны, разам з іншымі затрыманымі палітыкамі былі вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманьня, так і не адбыўшы адміністрацыйнага арышту.
spring96.org/эж