Рэспубліка Беларусь не прызнае незалежнасьці Косава
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.03.2018 13:24
Беларусь пацьвярджае нязьменнасьць пазыцыі ў дачыненьні да тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей (справа) на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сэрбія ў Беларусі Велька Ковачэвічамфота: МЗС Беларусі
Беларусь пацьвярджае нязьменнасьць пазыцыі ў пытаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сэрбіі ў Беларусі Велька Ковачэвічам, паведамляе прэс служба беларускага МЗС.
Падчас абмеркаваньня сытуацыі вакол Косава, Уладзімір Макей пацьвердзіў нязьменнасьць пазыцыі Рэспублікі Беларусь у пытаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Сэрбіі. Міністар падкрэсьліў гатоўнасьць Беларусі і надалей аказваць сэрбскаму боку падтрымку ў гэтым пытаньні на міжнародных пляцоўках–паведамілі ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Таксама бакі абмеркавалі вынікі двухбаковых дачыненьняў у 2017 годзе. Дыпляматы з задавальненьнем адзначылі станоўчую дынаміку ў сэрбска-беларускіх стасунках.
Беларусь пацьвярджае нязьменнасьць пазыцыі ў пытаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сэрбія ў Беларусі Велька Ковачэвічам, паведамляе прэс служба беларускага МЗС.
Падчас абмеркаваньня сытуацыі вакол Косава Ўладзімір Макей пацьвердзіў нязьменнасьць пазыцыі Рэспублікі Беларусь у пытаньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Сэрбія. Міністар падкрэсьліў гатоўнасьць Беларусі й надалей аказваць сэрбскаму боку падтрымку ў гэтым пытаньні на міжнародных пляцоўках –паведамілі ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Таксама бакі абмеркавалі вынікі двухбаковых дачыненьняў у 2017 годзе. Дыпляматы з задавальненьнем адзначылі станоўчую дынаміку ў сэрбска-беларускіх стасунках.
Белта/эж