МЗС Беларусі адказаў на крытыку ЭЗ за затрыманьні на Дзень волі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.03.2018 14:50
Мірончык: "Заявы, што рэакцыя ўладаў на несанкцыянаваныя акцыі была нібыта непрапарцыйнай, можна расцэньваць, як неаб'ектыўныя".
25ю сакавіка.2018, МенскEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA.
Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала на камэнтар прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў у сувязі з «непрапарцыйнай рэакцыяй ўладаў» падчас мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годзьдзя БНР.
«Адзначаем, што ўсе мерапрыемствы, на якія былі атрыманыя ва ўстаноўленым парадку дазволы органаў улады, прайшлі арганізавана і без інцыдэнтаў. Праваахоўныя органы дзейнічалі строга ў адпаведнасьці з законам«, – сказаў начальнік упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі МЗС Дзьмітрый Мірончык.
"На фоне падзей у саміх краінах – членах Эўрапейскага Зьвязу заявы пра тое, што рэакцыя ўладаў на несанкцыянаваныя акцыі была нібыта непрапарцыйнай, можна расцэньваць, па меншай меры, як неаб'ектыўныя", – заявіў прадстаўнік беларускага МЗС.
Нагадаем, мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа. Сілавікі затрымалі дзясяткі чалавек.
Belta.by/svaboda.or/яс