Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ствараецца прыватны ўнівэрсытэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2018 14:10
Гэта Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Гілевіча.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта паведамілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла ў Менску ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ніл Гілевіч (1931 – 2016) – народны паэт Беларусі і першы старшыня ТБМ.

Як стала вядома, стваральнікі Нацыянальнага ўнівэрсытэта праводзяць кансультацыі ў Міністэрстве адукацыі. Мэта – атрымаць ліцэнзію і распачаць навучальны працэс, які будзе весьціся на беларускай мове. Ідзе праца над стварэньнем структуры ВНУ. Рэктарам будзе Алег Трусаў, былы кіраўнік ТБМ.

Паводле слоў Трусава, патрэбна 7-8 мільёнаў даляраў. Частка грошай паступіць ад студэнтаў, іншая частка – «унутраныя і замежныя гранты». Плянуецца, што ў дацэнтаў заробак будзе складаць ня менш за 500 даляраў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт