У Менску работнік АЗС прысвоіў больш за 11 тысяч даляраў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.03.2018 13:25
Разьлічваючы кліентаў, ён сыстэматычна зьдзяйсьняў крадзяжы грошай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain
Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводзкага РУУС Менска за прысваеньне буйной сумы грошай затрыманы работнік адной са сталічных АЗС.
Як паведамілі ў райупраўленьні міліцыі, 26-гадовы апэратар заправачнай станцыі з 23 жніўня 2016 года па 17 жніўня 2017 года прысвоіў 22.400 рублёў, якія належаць АЗС.
Разьлічваючы кліентаў, ён сыстэматычна зьдзяйсьняў крадзяжы грошай, выдаляючы тавар з электроннага кошыка пакупніка. У выніку на АЗС утваралася нястача тавараў, а ў касе – лішак грашовых сродкаў, які і прысвойваў працаўнік.
Затрыманаму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў.
БелаПАН/naviny.by/яс