Лічбавая копія першага беларускага «Буквара», якому ў гэтым годзе спаўняецца 400 гадоў, у Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадала Каралеўская бібліятэка Даніі.
Копія будзе прадстаўлена ў адкрытым доступе на інтэрнэт-сайце Каралеўскай бібліятэкі Даніі, а ў бліжэйшы час зьявіцца і на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Першая ў сьвеце кніга з назвай «Буквар» была падрыхтавана беларусамі і выдадзена 400 гадоў таму – у 1618 годзе. Яна захавалася ў сьвеце ў двух экзэмплярах і была амаль невядомая на радзіме. Адзін з іх знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у закрытай для шырокай публікі прыватнай бібліятэцы Мідл Тэмпл. Другі экзэмпляр заставаўся да нядаўняга часу малавядомым. Ён захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.
«Для мяне асабіста вялікім адкрыцьцём стала, што зьмешчаны ў Даніі асобнік так выдатна захаваўся да цяперашняга часу. Яшчэ ў 2015 годзе я меў магчымасьць папрацаваць з асобнікам »Буквара« ў Лёндане. Але, як аказалася, стан захаванасьці кнігі з Каралеўскай бібліятэкі Даніі нашмат лепшы, у ім добра чытаюцца ўсе гравюры, менш пашкоджаная і забруджаная папера. Цяпер у нас зьявілася выдатная магчымасьць паўнавартасна вывучыць гэты надзвычай каштоўны помнік нашай культуры. У гэтым годзе ўбачыць сьвет яго факсымільнае выданьне», – расказвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандар Суша.
Прыклад першага «Буквара» сьведчыць пра велізарны ўплыў беларуска-літоўскай кніжнай традыцыя на ўвесь рэгіён: з яго пачынаецца дарога ў сьвет ведаў дзяцей ня толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах.
Лічбавая копія першага беларускага «Буквара», якому ў гэтым годзе спаўняецца 400 гадоў, у Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадала Каралеўская бібліятэка Даніі.
Копія будзе прадстаўлена ў адкрытым доступе на інтэрнэт-сайце Каралеўскай бібліятэкі Даніі, а ў бліжэйшы час зьявіцца і на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Першая ў сьвеце кніга з назвай «Буквар» была падрыхтавана беларусамі і выдадзена 400 гадоў таму – у 1618 годзе. Яна захавалася ў сьвеце ў двух экзэмплярах і была амаль невядомая на радзіме. Адзін з іх знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у закрытай для шырокай публікі прыватнай бібліятэцы Мідл Тэмпл. Другі экзэмпляр заставаўся да нядаўняга часу малавядомым. Ён захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.
«Для мяне асабіста вялікім адкрыцьцём стала, што зьмешчаны ў Даніі асобнік так выдатна захаваўся да цяперашняга часу. Яшчэ ў 2015 годзе я меў магчымасьць папрацаваць з асобнікам «Буквара» ў Лёндане. Але, як аказалася, стан захаванасьці кнігі з Каралеўскай бібліятэкі Даніі нашмат лепшы, у ім добра чытаюцца ўсе гравюры, менш пашкоджаная і забруджаная папера. Цяпер у нас зьявілася выдатная магчымасьць паўнавартасна вывучыць гэты надзвычай каштоўны помнік нашай культуры. У гэтым годзе ўбачыць сьвет яго факсымільнае выданьне», – расказвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандар Суша.

Белта/ав