У Беларусі - першая ахвяра выпальваньня сухой травы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.03.2018 14:43
Пад Ваўкавыскам знайшлі цела 79-гадовага мужчыны.
Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain
Ёсьць першая ахвяра выпальваньня сухой травы
Пад Ваўкавыскам знайшлі цела 79-гадовага мужчыны.
У Ваўкавыскім раёне на месцы выпальваньня сухой травы знойдзенае цела мужчыны, паведамляе Гарадзенскае ўпраўленьне МНС.
Цела мужчыны 1939 году нараджэньня на прысядзібным участку ў вёсцы Біскупцы выявіў 25 сакавіка яго сын. Як высьветлілася, напярэдадні ён прыязджаў да бацькі, пакінуў прадукты. Пэнсіянер гаспадарчымі справамі займацца не плянаваў.
Сын забіў трывогу, калі бацька не адказаў на тэлефонны званок. Раніцай ён прыехаў у вёску, аднак дом быў зачынены. Унутры гаспадара не аказалася. Сусед падказаў, што ўвечары 24 сакавіка за хлевам гарэла трава. На зямлі каля плота сын і выявіў цела бацькі.
nn.by/аз