Чэргі з грузавікоў на выезд зь Беларусі не зьмяншаюцца
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.03.2018 11:16
На мяжы з Польшчай стаіць агулам больш за 160 грузавікоў.
Пунк пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Паводле дадзеных, разьмешчаным на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 8:00 26 сакавіка ў чарзе стаіць больш за 1,5 тыс. фур.
На беларуска-летувіскай мяжы ў «Каменным логу» стаяць больш за 360 грузавых аўтамабіля, у «Прывалцы» – больш за 180 фур, у «Катлоўцы» – звыш 190, у «Беняконях» – больш за 120.
Чэргі з фур захоўваюцца на латвійскім напрамку. Так, у «Грыгароўшчыне» сабралася больш за 300, у «Урбанах» – звыш 200. На мяжы з Польшчай стаіць агулам больш за 160 грузавікоў. Чэргі ёсьць у «Бераставіцы» й «Брузгах» – звыш 90 і 70 вялікагрузаў адпаведна.
Паводле дадзеных, разьмешчаных на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 8:00 26 сакавіка ў чарзе стаіць больш за 1,5 тыс. фур.
На беларуска-летувіскай мяжы ў «Каменным логу» стаяць больш за 360 грузавых аўтамабіля, у «Прывалцы» – больш за 180 фур, у «Катлоўцы» – звыш 190, у «Беняконях» – больш за 120.
Чэргі з фур захоўваюцца на латвійскім напрамку. Так, у «Грыгароўшчыне» сабралася больш за 300, у «Урбанах» – звыш 200.
На мяжы з Польшчай стаіць агулам больш за 160 грузавікоў. Чэргі ёсьць у «Бераставіцы» й «Брузгах» – звыш 90 і 70 вялікагрузаў адпаведна.
naviny.by/вс