Logo Polskiego Radia
Print

Домрачава перамагла на спаборніцтве ў Цюмене

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 20:02
У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца.
Архіўны здымакАрхіўны здымакfoto: nn.by

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам у апошні дзень заключнага этапу Кубка сьвету па біятлоне ў Цюмене (Расея).

Дыстанцыю 12,5 км спартсмэнка пераадолела за 35 хвілін 27,4 сэкунды з адным штрафным кругам.

На другім месцы Паўліна Фіялкавага са Славаччыны, на трэцім – францужанка Анаіс Шэвалье. Надзея Скардзіна паказала 16-ы вынік, Ірына Крыўко – 24 сярод 30 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету Домрачава заняла трэцяе месца, прапусьціўшы фінку Кайсу Макарайнэн і Насту Кузьміну са Славаччыны.

Домрачава выйграла Вялікі крыштальны глобус у 2015 годзе. У сезоне-2016/2017 яна заняла 24 е месца ў агульным заліку.

Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт