Logo Polskiego Radia
Print

Мірны ход дазволенай імпрэзы на 100-годзьдзе БНР і хапун на плошчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 19:53
Свабода, вельмі ўмоўная, існуе толькі ў вузка акрэсьленых рамках.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko

Сёньня ў беларускай рэчаіснасьці разварочваліся дзьве паралельныя падзеі – мірнаму сьвяткаваньню стагодзьдзя БНР каля Bялікага тэатру спадарожнічаў хапун на плошчы Якуба Коласа.

На дазволены ўладамі мітынг і канцэрт на Траецкай гары сабраліся шмат людзей (паводле Юрася Губарэвіча, каля 20 тыс.). У сваю чаргу забароненае шэсьце было задушана ў зародку. Такім чынам улады далі зразумець, што свабода, вельмі ўмоўная, існуе толькі ў вузкіх акрэсьленых рамках. Дарэчы, сьвяточныя мерапрыемствы дазволілі ня толькі ў Менску, але таксама ў шэрагу іншых гарадоў.

Пры гэтым зразумела, што стагодзьдзе БНР стала вялікай падзеяй толькі для адносна вузкага слоя сьвядомых людзей, крытычна настаўленых да сёньняшняй улады. Маса беларусаў абыякава ставіцца да гэтай даты ды агулам ня ведае або слаба ведае гісторыю нараджэньня беларускай дзяржаўнасьці.

Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт