У менскім касьцёле прайшла імша з нагоды 100-годзьдзя БНР
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.03.2018 14:04
Многія вернікі, якія прыйшлі ў касьцёл, прынесьлі з сабой сымбалі беларускай незалежнасьці.
vytoki.net
У Менскім катэдральным саборы прайшло богаслужэньне з нагоды сотай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Служыў імшу між іншым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, галава каталіцкага касьцёла Беларусі.
Т. Кандрусевіч: Няхай сёньняшняя працэсія і ўдзел у сьвятой імшы яшчэ лепей дапаможа нам зьяднацца ўсім разам, тварыць адзіную нацыю, адзіную Беларусь на хвалу Бога і для збаўленьня.
Многія вернікі, якія прыйшлі ў касьцёл, прынесьлі з сабой сымбалі беларускай незалежнасьці. Напрыклад, галінкі вярбы, аздобленыя бел-чырвона-белымі стужкамі. Іншыя апранулі бел-чырвона-белыя шалікі або хусты.
ІАР/нг