Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі і за яе межамі сьвяткуюць 100-годзьдзе БНР

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2018 09:01
25 сакавіка адбываецца цэнтральныя падзея, зьвязаная з гадавінай абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Паштоўка, 1918-1920 гг.Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain

Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 пройдзе 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, ад 13 да 19 гадзінаў.

Мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечаны 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, дазволены ўладамі, бел-чырвона-белыя сьцягі таксама дазволеныя, але будуць міліцэйскія кардоны, уваход вольны.
Гэта далёка не адзіная імпрэза ў Беларусі і сьвеце ў межах #БНР100. Канцэрты, мітынгі і вечарыны пройдуць у дзясятках гарадоў па ўсёй Беларусі і па абодва бакі Атлянтычнага акіяну. 24 сакавіка ў Менску як «прадмову» да «Сьвята незалежнасьці» быў зладжаны мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры, дзе сярод іншых выступіў Зьміцер Вайцюшкевіч.

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ у суботу, напярэдадні Дня Волі, у Кіеўскім сквэры Менска правяла сваё мерапрыемства з нагоды 100-годзьдзя БНР.

«Хтосьці выступаў з апавяданьнямі пра ролю БНР у гісторыі Беларусі, хтосьці чытаў вершы, гучалі песьні, у людзей быў сьвяточны настрой», – распавёў адказны сакратар арганізацыі Алесь Чахольскі.

Ён адзначыў, што партыя не абмяжуецца правядзеньнем гэтага мерапрыемства ў рамках сьвяткаваньня 100-годдзя БНР. 25 сакавіка сьвята не заканчваецца, мы будзем адзначаць гэтую дату рознымі мерапрыемствамі ўвесь год », – сказаў Чахольскі.

Svaboda.org/naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт