Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ПЭН-цэнтар і СБП заклікаюць спыніць перасьлед Някляева

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 08:15
Затрыманьне Някляева яны расцэньваюць, як чарговы факт рэпрэсій і націску за яго палітычныя перакананьні.
Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеўyoutube.com/screen

Беларускі ПЭН-цэнтар і СБП заклікаюць спыніць перасьлед Някляева
Затрыманьне Някляева яны расцэньвае як чарговы факт рэпрэсій уладаў і націску за яго палітычныя перакананьні.
Беларускі ПЭН-цэнтар заклікае ўлады спыніць перасьлед Уладзіміра Някляева й вызваліць яго. 21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Менску быў затрыманы ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Ўладзімір Някляеў. Верагодна, яго забралі адбываць 10-сутачны адміністратыўны арышт, да якога ён быў асуджаны 1 лістапада 2017 году за нібыта заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое мелася адбыцца ў Менску 21 кастрычніка.
Беларускі ПЭН-цэнтар лічыць, што згаданае абвінавачваньне пярэчыць міжнародным стандартам і абмяжоўвае права на выказваньне свайго меркаваньня, гарантаванае ў тым ліку й Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Аўтары заявы зьвяртаюць увагу на тое, што пасьля вынясеньня судовай пастановы на працягу некалькіх месяцаў улады не затрымлівалі Някляева для адбыцьця арышту, а зрабілі гэта напярэдадні Дня Волі — дазволенай акцыі (мітынгу й канцэрту ля опэрнага тэатра) па сьвяткаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Затрыманьне Някляева ПЭН-цэнтар расцэньвае як чарговы факт рэпрэсій уладаў і націску за яго палітычныя перакананьні.
Пратэст з нагоды затрыманьня Ўладзіміра Някляева таксама выказаў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
У СБП відавочным лічаць той факт, што ўзяцьце пад варту Някляева зьвязанае з правядзеньнем у Менску 25 сакавіка сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 100-годзьдзя зь дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
„Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да Ўладзіміра Някляева, неадкладна вызваліць яго зь ізалятара, зьняць несправядлівыя абвінавачаньні, а таксама прыцягнуць да адказнасьці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян”, — гаворыцца ў заяве Саюза беларускіх пісьменьнікаў.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт