Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманыя палітыкі знаходяцца на Акрэсьціна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.03.2018 18:35
Сёньня міліцыя затрымала Ўладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка й Максіма Вінярскага.
Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеўyoutube.com/screen

Затрыманы ў сераду, 21 сакавіка, апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў беларускай сталіцы.
Сіўчыка затрымалі сёньня людзі ў цывільным каля яго месца пражываньня. Затрыманьне яны абгрунтоўвалі нібыта зьдзяйсьненьнем злачынства й неабходнасьцю яго дапытаць.
Таксама сёньня затрымалі Ўладзіміра Някляева ды актывіста Максіма Вінярскага. Някляеў таксама знаходзіцца на Акрэсьціна. У сваю чаргу Мікалая Статкевіча шукала міліцыя, дзе ён знаходзіцца цяпер – невядома.
Усе згаданыя палітыкі былі прыхільнікамі правядзеньня на 100-годзьдзе БНР 25 сакавіка шэсьця ў Менску.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт