Logo Polskiego Radia
Print

Грузія стварыла кампанію для пастаўкі прадуктаў у Беларусь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.03.2018 16:23
Бакі актыўна абмяркоўваюць і пытаньні лягістыкі, прапрацоўваюць маршруты паставак праз тэрыторыю Украіны, а затым па моры.
Грузінскі краявідГрузінскі краявідpixabay.com/Public Domain CC0

Грузія стварыла кампанію для пастаўкі прадуктаў у Беларусь
Грузія стварае спэцыяльную кампанію па пастаўцы сваіх прадуктаў (віна, вінаграду, сухафруктаў) у Беларусь, заявіў 21 сакавіка беларускі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Кампанія створаная Фондам партнэрства і ўжо зарэгістраваная. «Мы таксама апэратыўна за месяц усю працу правялі. Падабралі абʼект на 1200 квадратных мэтраў у Менску », – распавёў віцэ-прэмʼер.
Таксама абмяркоўваецца пастаўка ў Грузію новай партыі беларускіх трактароў у колькасьці 50 штук і 25-30 збожжаўборачных камбайнаў, прычапнога абсталяваньня. «Мы дамовіліся, што прадстаўнікі Грузіі прыедуць на «Гомсельмаш», паглядзяць усю гаму – ня толькі машыны, але й абслугоўваньне, стварэньне сэрвісных цэнтраў», – сказаў Міхаіл Русы.
Бакі актыўна абмяркоўваюць і пытаньні лягістыкі, прапрацоўваюць маршруты паставак праз тэрыторыю Украіны, а затым па моры. Ня выключана, што ў пэрспэктыве зьявіцца магчымасьць паставак зь Беларусі пры дапамозе суднаў кляса «рака-мора» да грузінскіх партоў. Разгледжаныя таксама пэрспэктывы разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў сфэрах турызму й культуры.

Грузія стварае спэцыяльную кампанію па пастаўцы сваіх прадуктаў (віна, вінаграду, сухафруктаў) у Беларусь, заявіў 21 сакавіка беларускі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Кампанія створаная Фондам партнэрства і ўжо зарэгістраваная. «Мы таксама апэратыўна за месяц усю працу правялі. Падабралі абʼект на 1200 квадратных мэтраў у Менску», – распавёў віцэ-прэмʼер.

Таксама абмяркоўваецца пастаўка ў Грузію новай партыі беларускіх трактароў у колькасьці 50 штук і 25-30 збожжаўборачных камбайнаў, прычапнога абсталяваньня. «Мы дамовіліся, што прадстаўнікі Грузіі прыедуць на «Гомсельмаш», паглядзяць усю гаму – ня толькі машыны, але й абслугоўваньне, стварэньне сэрвісных цэнтраў», – сказаў Міхаіл Русы.

Бакі актыўна абмяркоўваюць і пытаньні лягістыкі, прапрацоўваюць маршруты паставак праз тэрыторыю Украіны, а затым па моры. Ня выключана, што ў пэрспэктыве зьявіцца магчымасьць паставак зь Беларусі пры дапамозе суднаў кляса «рака-мора» да грузінскіх партоў. Разгледжаныя таксама пэрспэктывы разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў сфэрах турызму й культуры.

паводле белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт