Logo Polskiego Radia
Print

Выстава “Абожанае цела” па выніках майстар-класу іканапісу ў Навіцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2018 08:30
Адкрыцьцё выставы пройдзе 23 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».

/

23 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыцьцё выставы “Абожанае цела”, створанай па выніках Міжнародных майстар-клясаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

Хрысьціянскае мастацтва ў цэнтры сваіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленьне — перадачу вобразу нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраваньне рэчаіснасьці, але праз пошук значэньняў. Як найбольш праўдападобна перадаць прысутнасьць Бога пры дамапозе «інструмэнтаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная іканаграфічная мова ўсё яшчэ зьяўляецца адпаведным сродкам, гэта значыць, зразумелым для сучасьнікаў? Ці існуе і дзе знаходзіцца мяжа пошукаў іканапісца для паказу Ўцелаўленьня? Гэта ўсяго некалькі пытаньняў, на якія шукалі адказ удзельнікі ІХ Міжнародных майстар-клясаў іканапісу ў Навіцы.

Працы, выкананыя падчас пленэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаньнем старазапаветнага грэхападзеньня чалавека і адчаю (істот, створаных па вобразу і падабенству Божаму), вядуць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрашэньня Хрыста да праўды (таямніцы) аб’яднаньня элемэнту Божага і чалавечага.

У гэтым годзе верасьнёвы пленэр сабраў больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, а таксама ўпершыню ўдзельнічаў мастак з Румыніі. Два тыдні прыбываньня ў цэнтры “Сарэпта” - гэта, з аднаго боку, магчымасьць прэзэнтацыі сваёй творчасьці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займаюцца рэлігійнай тэматыкай; з іншага — досьвед фунцыянаваньня ў супольнасьці, натхнёнай сілай уваскрэслага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай Эўхарыстыі і доўгія начныя размовы з сябрамі і сьвятарамі.

Куратары праекта Катажына Якубоўска, Матэвуш Сора. Выстава будзе працаваць да 10 красавіка.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт